За пратэст затрымалі працаўніка аддзела прымусовага выканання

Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў дэманстрацыі ў 2020 годзе.

09.03.2023 / 20:45

Уладзіслаў Шукан. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Уладзіслаў Шукану 25 гадоў. У 2018 годзе ён выпусціўся з Акадэміі кіравання. Працаваць ён пайшоў на дзяржаўную службу, у аддзел прымусовага выканання Мінскага раёна. Там ён меў пасаду рэферэнта.

Мяркуючы па відэа на канале сілавікоў, яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы 16 жніўня 2020 года. Тады на вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі сотні тысяч людзей, яны патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і свабодных выбараў.

Да допісу сілавікоў гэтым разам прымацаваныя відэа з лясной тусоўкі з сябрамі, адна з удзельніцаў якой некалі сфатаграфавалася разам з Нінай Багінскай. Для лукашыстаў гэта цяпер таксама доказ віны чалавека.

Чытайце яшчэ:

За год бязвізавага рэжыму ў Беларусі затрымалі 18 падарожнікаў з Латвіі

За «папулярызацыю субкультуры «ПВК Родан» затрымлівалі папулярную тыктокерку

Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі былога пажарнага — у 2020-м ён папярэдзіў жыльцоў «Каскада», што едуць здымаць сцяг

Nashaniva.com