Выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» выдала тры кніжкі беларускіх паэтак ранейшых пакаленняў
8 сакавіка жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» падзялілася вынікам шматгадовай працы, якая ўвасобілася ў выхадзе трох новых кніг аўтарак-жанчын, піша Reform.by.
08.03.2023 / 18:38
Прадстаўлены публіцы тры кнігі беларускіх паэтак, якія пачыналі ў 1920-х: «Сонца» самой Яўгеніі Пфляўмбаўм, імя якой носіць выдавецтва, «Да новага заўтра» Зінаіды Бандарынай і «Неба мнагавокае» Наталлі Вішнеўскай.
Адзначаецца, што ў выданнях Зінаіды Бандарынай і Яўгеніі Пфляўмбаўм чытачы знойдуць выбраную паэзію аўтарак.
Фота: фэйсбук выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм»
«Аснову кнігі Наталлі Вішнеўскай склаў яе багаты эпісталярый, а таксама пададзена паэтычная і іншая спадчына паэткі», — прэзентуе трэцяе выданне «Пфляўмбаўм».
Фота: фэйсбук выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм»
У кожнай з кніг ёсць уступнае слова з біяграфічнымі звесткамі, каментары і дадатак з фотаздымкамі і некаторымі дакументамі.
«Многія з іх ніколі не друкаваліся і да сённяшняга дня не былі знаёмыя шырокаму чытацкаму колу», — звяртаюць увагу стваральнікі серыі.