Украінцы і расіяне зноў правялі абмен палоннымі

Ва Украіну вярнуліся 130 чалавек, у Расію — 90.

07.03.2023 / 22:48

Фота: t.me/ermaka2022

Ва Украіну вярнуліся 130 чалавек, сярод якіх чатыры жанчыны. Сярод вернутых — абаронцы Марыупаля і «Азоўсталі». Большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія раненні, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. 

35 чалавек з вызваленых украінцаў — палонныя адносна нядаўнія, забраныя ў палон падчас баёў пад Салядарам і Бахмутам.

Фота: t.me/ermaka2022

У Расію ў выніку гэтага абмену вярнуліся 90 іх вайскоўцаў, паведаміла Мінабароны РФ.

Nashaniva.com