На беларускай мяжы спынілі 24 фуры з польскімі яблыкамі
Пра затрыманне на мяжы 24 польскіх фур, гружаных свежымі яблыкамі, паведамілі ў Мытным камітэце.
07.03.2023 / 17:08
Паведамляецца, што агульная маса грузу склала каля 500 тон і каштавала 3,2 мільёна рублёў. Усе грузавікі ішлі праз пункт пропуску «Казловічы».
Па словах мытнікаў, усе кіроўцы падалі «не адпаведныя тавару санітарныя сертыфікаты, чым паставілі пад пытанне якасць і бяспеку для спажывання садавіны, якая ўвозіцца».
На перавозчыкаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, а на тавар накладзены арышт — каля 1 мільёна рублёў.