Лукашысты прызналі Беларускую асацыяцыю журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем» 

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 28 лютага.

07.03.2023 / 12:14

Беларуская асацыяцыя журналістаў — гэта найбуйнейшае дэмакратычнае аб'яднанне прадстаўнікоў СМІ Беларусі, член міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў. Арганізацыя навучае журналістаў, абараняе іх правы, праводзіць маніторынг падзей і тэндэнцый у сферы медыя, арганізуе акцыі і кампаніі.

БАЖ дзейнічае з восені 1995 года.

У няволі цяпер знаходзяцца 32 супрацоўнікі медыя.

Восенню 2020 года Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэстыжную ўзнагароду ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — першую прэмію свабоды СМІ. Пра гэта было абвешчана падчас глабальнай канферэнцыі па свабодзе СМІ 2020 года.

У 2021 годзе асацыяцыя атрымала Нацыянальную прэмію Украіны за абарону свабоды.

Беларуская асацыяцыя журналістаў удастоеная Сусветнай прэміі UNESCO / Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2022.

Асацыяцыя атрымала і ўзнагароду шведскай прэміі «Рэпарцёры без межаў» «Свабода прэсы 2022».

Nashaniva.com