Памёр яшчэ адзін пацярпелы ў аварыі пад Смалявічамі

Сёння ўжо паведамлялася, што ад атрыманых траўмаў памёр кіроўца маршруткі, якая 20 лютага сутыкнулася ў Смалявіцкім раёне з грузавіком МАЗ, у выніку чаго на месцы загінулі 11 чалавек. Аказалася, што гэтая смерць была не апошняя, бо Мінздароўя паведаміла пра смерць яшчэ аднаго пасажыра той маршруткі.

06.03.2023 / 23:19

Такім чынам, агульная колькасць ахвяраў той трагедыі ўжо дасягнула 13 чалавек.

Усяго пасля аварыі ў бальніцы Мінскай вобласці і сталіцы былі ў вельмі цяжкім стане шпіталізаваныя 9 пацыентаў. Ва ўсіх пацярпелых былі дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, кансіліумы і паэтапныя аперацыі праходзілі з удзелам спецыялістаў рознага ўзроўню.

За выратаванне жыцця сямі пацярпелых дагэтуль вядзецца змаганне.

Чытайце таксама:

Памёр кіроўца маршрутнага таксі, што патрапіла ў жудасную аварыю пад Смалявічамі

Збіраюцца адбіраць машыны за парушэнні правіл перавозкі пасажыраў

Транспартная інспекцыя ўзмоцніць кантроль за маршруткамі

11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

Nashaniva.com