У мінскім аэрапорце паставяць кітайскую сістэму надгляду пасажыраў
Абсталяванне з Кітая паступіць у мінскі аэрапорт праз месяц. Ім хочуць замяніць сістэму з «недружалюбнай краіны».
06.03.2023 / 11:22
«Была канкрэтная праблема па абслугоўванні багажу ў аэрапорце, паколькі там стаіць пакуль яшчэ абсталяванне з недружалюбнай краіны. Калі яно ламаецца, узнікаюць сур'ёзныя складанасці ў абслугоўванні пасажыраў у аэрапорце. Кітайскія партнёры імгненна зрэагавалі і будуць пастаўляць абсталяванне ўжо кітайскай вытворчасці», — сказаў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў у эфіры «Беларусь-1».
Ён адзначыў, што гэта фактычна «экстранная дапамога».