Вустрыцы па 12 рублёў, элітныя мандарыны па 25. Колькі каштуюць святочныя далікатэсы на Камароўцы і ў «Валярʼянаве»

Напярэдадні 8 Сакавіка рэзка вырастаюць «каціроўкі» цюльпанаў, клубніц і ўсяго, што можа даць трохі вясновага настрою. Onliner схадзіў на Камароўку і ў «Валярʼянава» і паглядзеў, што цікавага цяпер можна там купіць.

04.03.2023 / 09:39

Гандлёвыя рады «Валярʼянава» шчодра абсыпаныя заморскай садавіной і ягадамі. 

Ківі за 50 рублёў вельмі прыгожыя, але атрымліваюцца нават даражэйшымі за клубніцы, якія прадаюць па 40.

 

Хутка будзем сумаваць па мандарынах, але пакуль выбар вялікі. Цэны на элітныя даходзяць да 25 рублёў за кілаграм.

Вустрыцы ў John Dory цяпер па 12 рублёў за штуку, паляндвіца са стронгі — па 94,5.

 

У крамах, дзе прадаюцца ў тым ліку і італьянскія прадукты, можна знайсці нешта незвычайнае, накшталт крэму з радзіча або ўзяць звыклыя алівы і сушаныя таматы.

 

Калі пасля Новага года і Масленіцы зноў цягне на ікру, — яна нікуды не знікла. Плюс да гэтага, ёсць усякія рыбныя далікатэсы, самы дарагі на вітрыне — палтус па 230 рублёў за кілаграм.

 

Жадаеце здзівіць якую-небудзь жанчыну? Пачастуйце яе кавуновым варэннем, пакуль астатнія будуць дарыць шакаладкі.

 

На Камароўку ў сярэднестатыстычнага мінчука трапіць шанцаў больш. Што там? 

Раскошная садавіна і ягады таксама ёсць, агуркі паспелі крыху патаннець і стаць трохі менш элітнымі.

 

Рыбна-ікорны асартымент падобны да таго, што бачылі ў «Валярʼянаве».

Nashaniva.com