Сталічныя ветэраны правялі конкурс на арыгінальную выпечку. Адзін торт насамрэч здзівіў
Гарадскі конкурс на самую арыгінальную выпечку прайшоў у сталіцы 3 сакавіка, паведамляюць «Мінск-Навіны».
03.03.2023 / 15:04
Фота: «Мінск-Навіны»
Арганізавала спаборніцтва Мінская гарадская арганізацыя ветэранаў Беларускага грамадскага абʼяднання ветэранаў.
Намеснік старшыні Савецкай раённай арганізацыі ветэранаў Вольга Каваленка расказала, што разам са сваёй вучаніцай Ефрасінняй Базылёвай яна прыдумала торт з масцікі «Магілёўская наступальная аперацыя».
Вынікі конкурсу падвядуць да 8 Сакавіка.