Беларуская рада культуры пачала кампанію па адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой. Першы — Шагал

Нядаўна Беларуская рада культуры пад уплывам поспехаў украінцаў у спробах памяняць у замежных музеях і іншых культурных установах трактоўку мастацтва ўкраінскага паходжання як расійскага, заклікала і беларусаў дасылаць аналагічныя прыклады, якія тычацца творцаў паходжаннем з Беларусі. Цяпер распачынаецца новы этап. 

02.03.2023 / 19:19

У тых рэакцыях, якія БРК атрымала на сваю прапанову, прадказальна пераважаюць згадкі пра Марка Шагала. 

Так, подпіс да шагалаўскай карціны «Палюбоўнікі», заўважаны чытачкай у музеі мастацтва LACMA ў Лос-Анджэлесе, змяшчае згадку пра самога мастака: born in Russia. У апісанні ж — «казачныя дэталі расійскага горада праз акно пакоя ў Віцебску». Гэтыя азначэнні паўтараюць тэкстоўку Метраполітан-музея, да калекцыі якога «Палюбоўнікі» належаць.

Тых, хто хоча супрацьстаяць падобным падыходам, Беларуская рада культуры заклікае дасылаць у адпаведныя ўстановы лісты з пратэстамі і прапановамі. Пры гэтым прыкладаецца для спампоўвання шаблон ліста, каб ад сябе, суполкі ці дыяспары накіраваць яго ў музей з просьбай перагледзець подпіс да твора.

Падаецца і аргументацыя ад мастацтвазнаўцы, чаму Марк Шагал — беларускі мастак.

Чытайце таксама:

Рэпін, Айвазоўскі і Куінджы. У музеі Метраполітэн украінізавалі мастакоў і карціны, якія раней лічыліся расійскімі 

Nashaniva.com