«Гэта не адпавядае прынцыпам цывілізаванага свету». Польскае МЗС адрэагавала на знішчэнне фрэскі ў Солах
Заяву адносна здзейсненага рэжымам Лукашэнкі знішчэння помніка мастацтва ў касцёле ў Солах на Смаргоншчыне, прысвечанага Варшаўскай бітве 1920 года, зрабіў прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.
28.02.2023 / 23:28
Лукаш Ясіна напісаў у твітары:
«Мы асуджаем знішчэнне польскай культурнай спадчыны ў Беларусі лукашэнкаўскім рэжымам. Гэтая спадчына з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі Беларусі. Яе знішчэнне — нягоднае і не адпавядае прынцыпам цывілізаванага свету».