Мікалай Лукашэнка вывучае біятэхналогіі ў рамках праекта з Кітаем

Мікалай Лукашэнка ўцягнуты ў сумесны з Кітаем праект у сферы біятэхналогій, пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю «Сіньхуа».

27.02.2023 / 14:16

У ходзе інтэрв'ю Лукашэнка адзначыў, што яго малодшы сын вывучае біятэхналогіі ў рамках адпаведнага сумеснага праекта па супрацоўніцтве паміж Кітаем і Беларуссю.

«Таму тут і асабістае, і дзяржаўнае, і мая гісторыя майго прэзідэнцтва найцяснейшым чынам звязаныя з Кітаем», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што ў аўторак пачнецца афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Кітай.

Хто падаўся на спецыяльнасць, якую імаверна абраў Мікалай Лукашэнка? Ёсць цікавая дэталь

Nashaniva.com