У Пінску паставілі вадаматы
У Пінску працуюць аўтаматы па раздачы пітной вады з высокай ступенню ачысткі. Набыць такую ваду можна па трох адрасах, піша «Медыя-Палессе».
27.02.2023 / 09:55
Фота: pinskvodokanal.by
Унікальнасць пітной вады з апаратаў у тым, што яна праходзіць васьміступеньчатую сістэму ачысткі, мінералізуецца.
Тара спажыўца, у якую наліваецца вада, абеззаражваецца з дапамогай газу азону на працягу 10 секунд. Ваду можна набраць у сваю тару аб'ёмам ад 0,5 да 19 літраў. Цана аднаго літра — 25 капеек.
Фота: pinskvodokanal.by
Такія апараты па ачыстцы і продажы пітной вады ў тару спажыўца папярэдне прайшлі тэставанне, атрыманы пратаколы выпрабаванняў. Даследаванне ўзораў вады з новых апаратаў паказалі яе адпаведнасць СанПіН.
Фота: pinskvodokanal.by
Набыць ачышчаную ваду можна па наступных адрасах: вул. Мінеева,4, вул. Савіча, 28а, вул. Брэсцкая, 142б.