Памёр Уладзімір Андрэенка

Пра смерць дырэктара Магілёўскага абласнога тэатра лялек паведаміў 25 лютага тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

26.02.2023 / 00:47

«Уладзімір Андрэенка ўнёс значны ўклад у развіццё культуры Магілёўшчыны, спрыяў развіццю тэатральнага мастацтва рэгіёна. Пры яго кіраўніцтве калектыву тэатра прысвоена званне «Заслужаны», — гаворыцца ў паведамленні.

Да Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзімір Андрэенка ўзначальваў у Магілёве дзіцячую музычную школу № 5.

Летась Лукашэнка ўзнагародзіў яго медалём Францыска Скарыны.

Nashaniva.com