У Вільні адкрылася выстава, прысвечаная беларускім ручнікам

«Утканае» — выстава пра беларускія ручнікі, якая адкрылася ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Яна паказвае, як змяняўся погляд на этнаграфічную спадчыну, піша радыё «Рацыя».

24.02.2023 / 20:50

Куратарка выставы Паўліна Вітушчанка адзначае, што самыя старыя ручнікі паходзяць з-пад Полацка. Арганізатары выставы атрымалі іх ад сям’і беларускіх ссыльных, гэта ручнікі мамы ўладальніцы. Вытканыя яны недзе ў канцы XIX стагоддзя.

На адкрыцці выставы «Утканае» заспяваў мясцовы беларускі гурт «Світанак», які складаецца з беларусаў, што выехалі з Беларусі пасля 2020 года.

Наведаць выставу можна з серады па нядзелю да восьмай вечара па адрасе: Вільня, вуліца Віленская, 20 (Vilniaus g., 20), Цэнтр беларускай культуры і супольнасці.

Чытайце таксама:

У Батумі адкрылася першая крама беларускай сімволікі

Nashaniva.com