Як можна хутчэй зарадзіць смартфон? Ёсць лайфхак

Інфармацыйна-забаўляльны партал santeplusmag.com падзяліўся карысным лайфхакам адносна таго, як хутчэй зарадзіць мабільны тэлефон.

23.02.2023 / 19:29

Для гэтага дастаткова проста перавесці тэлефон у «рэжым палёту» — опцыю, якая адключае мабільную сувязь. Гэта дазволіць істотна знізіць спажыванне энергіі батарэяй пры зарадцы, а сама зарадка пройдзе хутчэй.

Рэч у тым, што мабільнік з актываваным Wi-Fi, NFC і Bluetooth пры зарадцы ад 1% батарэі атрымлівае 40% зарадкі ў сярэднім за паўгадзіны. А ў рэжыме палёту пры такіх жа ўмовах — 43%.

Розніца быццам і невялікая, але тым, хто хоча па нейкіх прычынах — абставіны бываюць розныя — паскорыць працэс зарадкі сваёй прылады, веданне гэтага можа быць карысным.

Чытайце таксама:

Пяць колераў сцен, якіх варта пазбягаць

Цукерберг пераняў у Маска сінюю птушачку

Штучны інтэлект здольны падабраць вам ідэальнага партнёра. Сумна? Затое надзейна

Nashaniva.com