Лукашэнка анансаваў выступ Сі Цзіньпіна наконт вайны ва Украіне

«Я ведаю, сёння-заўтра Сі Цзіньпін выступіць з заявай або прамовай з нагоды канфлікту ва Украіне. Прашу звярнуць увагу, што гэта такі незвычайны для кітайскай палітыкі крок», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю кітайскім СМІ.

23.02.2023 / 15:46

Сі Цзіньпін. Фота: Jack Taylor / Pool Photo via AP, File

«Я ведаю, сёння-заўтра Сі Цзіньпін выступіць з заявай або прамовай з нагоды канфлікту ва Украіне. Прашу звярнуць увагу, што гэта такі незвычайны для кітайскай палітыкі крок. Кітайцы заўсёды акуратныя, асцярожныя. Туды, куды не трэба, яны не лезуць. Калі яны разумеюць, што гэта не дасць шуканага, патрабаванага выніку, яны таксама не стануць рабіць у гэтым кірунку крокі», — сказаў Лукашэнка.

«І калі гэта пасланне, якое прагучыць з вуснаў лідара Кітая, не будзе пачутае тымі, каму яно будзе адрасаванае, гэта таксама будзе мець сур'ёзныя наступствы. Таму я, проста забягаючы наперад, раю тым, каму будуць адрасаваныя словы Сі Цзіньпіна, прыняць іх сур'ёзна і зрабіць пэўныя крокі. Гэта будзе сур'ёзны голас у імя міру ў гэтым рэгіёне. Я ўпэўнены, што гэты выступ будзе вянком усёй міралюбнай палітыкі Кітая. Я на сто адсоткаў перакананы. Інакш проста быць не можа. Гэта ўзор гэтай міралюбнай палітыкі», — дадаў ён.

Nashaniva.com