Могільнік радыеактыўных адкідаў у Беларусі зробяць да 2030 года
У Беларусі збіраюцца ўвесці ў працу першую чаргу рэспубліканскага пункта захоўвання радыеактыўных адходаў да 2030 года, пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, піша «Спутнік».
23.02.2023 / 14:47
Паводле слоў кіраўніка ведамства, стварэнне прадпрыемства «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі» было прадыктаванае тым, што ў краіне трэба фармаваць сістэму доўгачасовага захоўвання і пахавання радыеактыўных адходаў. Прытым выкарыстоўваюцца яны не толькі на БелАЭС, але і ў іншых сферах. Па гэтай прычыне краіне і патрэбны пункт захоўвання радыеактыўных адкідаў.