Чарговую беларуску затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

На наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы была затрыманая Аляксандра Каско, паведамляюць праваабаронцы.

23.02.2023 / 11:01

10 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна Мікалай Талашка арыштаваў яе на 10 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Аднак 20 лютага Аляксандра на волю не выйшла.

Nashaniva.com