Былога ўкраінскага міністра і генпракурора прызначылі камандзірам узвода УСУ
20 лютага капітана Юрыя Луцэнку прызначылі камандзірам узвода ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў. Юрый Луцэнка — вядомы ўкраінскі палітык, які ў свой час быў міністрам унутраных спраў і генпракурорам.
22.02.2023 / 23:00
Пра прызначэнне Юрыя Луцэнкі паведаміла прэс-сакратарка палітыка Ларыса Сарган у сацсетках.
Па словах жонкі Юрыя Луцэнкі Ірыны, спачатку былы высокапастаўлены сілавік быў у тэрабароне Кіева, пазней у Мікалаеве і на херсонскім кірунку. Але ўжо больш за тры месяцы ён служыць у Бахмуце і Салядары. Не так даўно Луцэнку было прысвоена званне капітана.
Міністрам унутраных спраў Юрый Луцэнка быў у 2005—2006 і 2007—2010 гадах, генеральным пракурорам — у 2016—2019 гадах. Ён быў лідарам некалі ўплывовай партыі «Народная самаабарона», цесна супрацоўнічаў з Віктарам Юшчанкам, а пасля з Пятром Парашэнкам.