Памёр адзін з абаронцаў «Азоўсталі», абменены з расійскага палону

Украінскія СМІ паведамляюць, што памёр камандзір 1-га батальёна палка «Азоў» капітан Алег Мудрак, які пасля абароны «Азоўсталі» шэсць месяцаў правёў у расійскім палоне. Пра гэта паведаміў ягоны пляменнік Даніла ў сваім інстаграме.

22.02.2023 / 22:17

Дакладная прычына смерці пакуль не называецца, кажуць, што спынілася сэрца. Мудраку было 35 гадоў.

У канцы жніўня мінулага года фота моцна схуднелага ў палоне Алега Мудрака абляцела інтэрнэт. А ў канцы верасня мінулага года Мудрак у ліку іншых украінскіх вайскоўцаў быў вызвалены з палону.

Nashaniva.com