Мінадукацыі нарэшце апублікавала вынікі рэпетыцыі ЦЭ
Рэпетыцыйны іспыт дзеці здавалі 28 студзеня.
22.02.2023 / 10:45
Фота: БелТА
Толькі цяпер сталі вядомыя яго вынікі.
Максімальна магчымы вынік 100 балаў набралі 115 чалавек, з іх
— 48 чалавек паказалі максімальны вынік па матэматыцы;
— 18 па беларускай і рускай мовах;
— 27 па замежнай мове;
— 12 па грамадазнаўстве;
— 5 па біялогіі;
— 4 па хіміі;
— 1 па фізіцы.
Нуль балаў па выніках рэпетыцыйнага экзамену атрымала прыкладна столькі ж навучэнцаў — 110.
Рэпетыцыйны іспыт школьнікі здавалі 28 студзеня. Тады абвяшчалася, што праверка зойме да двух тыдняў. Але, як бачым, праверка зацягнулася.