У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю

Між іншых з карты горада зніклі вуліцы Брэсцкая, Мінская і Мазырская, а таксама Мінскі і Мазырскі завулкі.

21.02.2023 / 20:35

Мясцовыя ўлады падкрэсліваюць, што гэта не толькі дэрусіфікацыя тапонімаў, але і барацьба са згадкамі пра краіны-агрэсары. «Гэта змена ўспрымання нашага свету», — кажа дэпутатка мясцовай рады Ірына Саламаха.

Рашэнне прымеркавалі да ўгодкаў пачатку паўнамаштабнай расійскай агрэсіі.

Былую вуліцу Брэсцкую перайменавалі ў гонар украінскага вайскоўца Максіма Белаконя, які загінуў 27 лютага 2022 года пры абароне Чарнігава.

Былыя вуліца і завулак Мінскія будуць насіць імя ўкраінскай пісьменніцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў Ганны Барвінак, якая была родам з Чарнігаўшчыны.

Вуліцу і завулак Мазырскія перайменавалі ў гонар украінскай мастачкі Кацярыны Білакур, якая пісала свае творы ў жанры «наіўнага мастацтва».

Nashaniva.com