Палітвязень Рыгор Кастусёў з-за кратаў павіншаваў беларусаў з Днём роднай мовы
Віншаванне перадаў зяць Рыгора Кастусёва Дзмітрый Антончык, якому сёння ўдалося паразмаўляць з палітвязнем.
21.02.2023 / 18:36
«Толькі што размаўляў з Рыгорам Кастусёвым. Трымаецца добра. Усім прывітанні і віншаванні з нагоды Дня роднай мовы», — напісаў Дзмітрый Антончык.
Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе аб «захопе ўлады». Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК — «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». 5 верасня 2022 года суд прызнаў Рыгора Андрэевіча вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадало палітвязня ў «спіс экстрэмістаў».
За кратамі ў былога лідара Партыі БНФ выявілі анкалагічнае захворванне.