Аўтамабільны рынак Беларусі абваліўся на 63,2%, растуць толькі электрамабілі

Па выніках мінулага года аўтамабільны рынак Беларусі абваліўся на 63,2% нават адносна не самага ўдалага 2021 года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі расказаў прадстаўнік БАА, дырэктар УП «БАА-Кансалт» Дзмітрый Ярота.

21.02.2023 / 18:24

Фота ілюстрацыйнае

Самы папулярны B-клас упаў на цэлых 68%, іншыя класы таксама значна страцілі. Але ёсць і выключэнне.

«Электрамабілі прадэманстравалі рост на 28%», — паведаміў эксперт, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе пра афіцыйныя продажы дылераў. Але большасць такіх мадэляў, якія сустракаюцца на беларускіх дарогах, увезена па іншых каналах.

У топ-3, паводле звестак дылераў, увайшлі Geely Geometry C, Audi e-tron і Porsche Taycan.

Генеральны дырэктар «Белджы» Генадзь Свідзерскі дадаў, што інфраструктура для электрамабіляў у Беларусі вельмі хутка развіваецца, аднак ёсць фактары, якія гэта стрымліваюць: цана машын і магчымасць паставак.

Nashaniva.com