Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі
Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта. На сустрэчы прадстаўнікі ўніверсітэта пацвердзілі, што ВНУ зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі, паведаміла прэс-служба Офіса Ціханоўскай.
21.02.2023 / 17:18
Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў і прадстаўніцы Тартускага ўніверсітэта
Таксама на гэтай сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне.
Акрамя таго, Талінскі ўніверсітэт пацвердзіў, што таксама зняў абмежаванні з беларускіх студэнтаў і зноў прымае іх на навучанне.