11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

Сёння каля 15:00 на 9-м км аўтадарогі Смалявічы—Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі.

20.02.2023 / 16:50

На месца здарэння выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе МУС.

Дзесяць пацярпелых у ДТЗ шпіталізавалі ў Смалявіцкую ЦРБ — у аддзяленні рэанімацыі і ў аддзяленні хірургіі.

З РНПЦ траўматалогіі і артапедыі на дапамогу мясцовым лекарам выехала брыгада спецыялістаў-траўматолагаў, з абласных бальніц (дарослай і дзіцячай) прыбылі пазаштатныя спецыялісты анестэзіёлагі-рэаніматолагі і хірургі для аказання дапамогі лекарам ЦРБ. Разгорнутыя тры аперацыйныя, праводзіцца супрацьшокавая тэрапія. 

Сярод 11 загінулых было двое падлеткаў, піша Міністэрства аховы здароўя.

Для правядзення рэспубліканскага лячэбнага кансіліуму на месца выехаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Nashaniva.com