Байдэн здзейсніў таемны візіт у Кіеў пасля шматгадзіннай паездкі на цягніку ад мяжы з Польшчай
Па даных New York Times, Байдэн пакінуў Вашынгтон без папярэджання пасля таго, як у суботу ўвечары разам з жонкай павячэраў у рэстаране за межамі Белага дома, што бывае рэдка.
20.02.2023 / 13:52
Байдэн павінен быў прыбыць у Варшаву ў аўторак раніцай, афіцыйныя асобы неаднаразова адмаўлялі, што існуюць якія-небудзь іншыя планы.
Белы дом у нядзелю ўвечары апублікаваў расклад на панядзелак, згодна з якім прэзідэнт усё яшчэ знаходзіцца ў Вашынгтоне, а ўвечары ляціць у Варшаву, хоць на самай справе ён ужо быў на паўдарогі да Украіны.
Нечаканы візіт Байдэна адбыўся за дзень да запланаванага на аўторак выступу Пуціна, у якім расійскі лідар распавядзе пра вайсковыя намаганні сваёй краіны.
Таксама паведамляецца, што Байдэн мог сустрэцца з Зяленскім у Львове, але ён сам настаяў на візіце ў Кіеў.
У Кіеве прэзідэнт ЗША заявіў пра чарговы пакет дапамогі на 500 мільёнаў даляраў.