Байдэн неспадзеўкі прыехаў у Кіеў
Кадры з ім публікуюць украінскія СМІ.
20.02.2023 / 12:39
Пад гукі паветранай трывогі Джо Байдэн ушанавалі загінулых абаронцаў Украіны ў Кіеве на Міхайлаўскай плошчы.
Байдэн заявіў, што Украіна атрымае новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў даляраў, перадае Reuters. Зяленскі паведаміў, што яны з Байдэнам абмеркавалі таксама дальнабойную зброю.
Пазней афіцыйны здымак з прэзідэнтам ЗША апублікаваў Уладзімір Зяленскі.
Фота: тэлеграм-канал Зяленскага
Цікава, што ранкам былі паведамленні, што памочнікі Байдэна шукалі магчымасць прыехаць у Кіеў для прэзідэнта ЗША, але палічылі гэта занадта небяспечным.
У той жа час МЗС Украіны паведамляла, што ў Кіеве чакаецца візіт кагосьці з «галоўных» заходніх партнёраў Украіны.
20 лютага ў Кіеве быў перакрыты шэраг вуліц, у прыватнасці, каля чыгуначнага вакзала і пасольства ЗША.