Дзяржкантроль выпісаў 12 мільёнаў даляраў штрафу «Лідскаму піву»

Камітэт дзяржкантролю Беларусі правёў праверку ААТ «Лідскае піва» і аштрафаваў кампанію па яе выніках на 35,8 млн рублёў (€12 млн еўра па курсе Нацбанка на 20 лютага). Кампанія са штрафам не пагадзілася і звярнулася з пярэчаннем у раённы суд, паведамляе вытворца.

20.02.2023 / 12:22

У ААТ «Лідскае піва» чакаюць, што судовае разбіральніцтва будзе доўжыцца некалькі месяцаў.

З-за нявызначанай сітуацыі матчына кампанія «Лідскага піва» фінская Olvi адмяняе фінансавы прагноз, апублікаваны 10 лютага, і не будзе публікаваць новы, дадалі ў кампаніі.

Папярэдні прагноз абвяшчаў: «Чакаецца, што адкарэктаваны аперацыйны прыбытак Olvi Group за 2023 фінансавы год знізіцца ў параўнанні з мінулым годам. Бізнэс-аперацыі ў Беларусі спалучаныя з нявызначанасцю, звязанай з вайной ва Украіне і, у прыватнасці, з уплывам абменных курсаў, таму чакаецца зніжэнне аперацыйнага прыбытку сегмента. Мяркуецца, што аб'ём продажу і аб'ём выручкі будуць расці».

Nashaniva.com