У Афрыцы пашыраецца новы небяспечны вірус
Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя занепакоеныя імклівым распаўсюджваннем віруса Марбург у Экватарыяльнай Гвінеі, дзе, паводле сцвярджэння лекараў, хвароба ўжо забрала жыцці дзевяці чалавек.
19.02.2023 / 16:10
Вірус Марбург выклікае ў людзей ліхаманку, моцныя галаўныя болі, кровазліццё на скуры і слізістых абалонках, паражэнне ўнутраных органаў. У сярэднім смяротнасць пры захворванні складае 50%, але можа быць і значна вышэйшай.
Навукоўцы асцерагаюцца, што вірус можа хутка распаўсюдзіцца па тэрыторыі гэтай маленькай афрыканскай краіны, а пасля і пакінуць яе межы.
У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя нават не выключаюць таго, што Марбург можа перавысіць COVID-19.