Амерыканскі генерал Ходжэс назваў умову, пры якой магчыма вызваліць Крым да канца лета, а Данбас — у наступным годзе

Былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс лічыць, што пры наяўнасці ракет далёкага радыусу дзеяння Украіна можа вызваліць Крым да канца лета, а Данбас — да канца наступнага года ці нават раней, піша «Укрінформ».

18.02.2023 / 23:23

Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«Цалкам магчыма прынамсі тое, што Украіна вызваліць Крым да канца лета», — лічыць генерал.

Але пры ўмове, калі партнёры дадуць неабходную зброю, перш за ўсё высокадакладную вялікага радыусу дзеяння. На думку Ходжэса, УСУ павінны мець магчымасць страляць на 150-300 кіламетраў, і каб ракета пападала дакладна ў цэль, тады расійскі Чарнаморскі флот проста вымушаны будзе пакінуць паўвостраў.

Вырашальным месцам Ходжэс лічыць Крым. Ён растлумачыў, што пакуль расіяне ў Крыме, Украіна не зможа выкарыстоўваць порт Марыупаля і 140 судоў, што стаяць у Адэсе.

Па яго перакананні, тым, што зменіць правілы гульні, стане не нейкая спецыфічная зброя, а прыняцце партнёрамі рашэння, што Украіна павінна перамагчы. 

Ходжэс мяркуе, што, скаваўшы расійскія сілы вакол Бахмута, УСУ могуць блакаваць Крым. 

Nashaniva.com