Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі
З прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен Святлана Ціханоўская сустрэлася падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
18.02.2023 / 19:34
Кадр з відэа прэс-службы Ціханоўскай
Яны абмеркавалі стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі, каб спыніць паглынанне Беларусі Расіяй.
У снежні 2021 пасля сустрэчы Ціханоўскай і фон дэр Ляен Еўракамісія ў два разы павялічыла падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.
Учора на канферэнцыі дэмакратычная лідарка Беларусі таксама правяла шэраг сустрэч. У тым ліку з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам, кіраўніком яго канцылярыі, еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. А таксама сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам. Яна папрасіла яго падтрымаць рэзалюцыю Сената аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.