Кітай прапануе новы план урэгулявання канфлікту ва Украіне
Кітай у хуткім часе прапануе план урэгулявання канфлікту ва Украіне з улікам павагі да «суверэнітэту ўсіх краін», паведаміў кіраўнік канцылярыі камісіі па замежных справах ЦК КПК Ван І, які на наступным тыдні плануе наведаць Маскву, перадае Bloomberg.
18.02.2023 / 16:05
Ван І. Фота AP
Па словах Ван І, новая прапанова будзе паўтараць пункты папярэдняга плана, які быў высунуты лідарам КНР Сі Цзіньпінам. Гаворка ідзе ў тым ліку аб выкананні прынцыпаў Статута ААН.
Ван І на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заявіў, што Пекін рыхтуецца высунуць новую мірную прапанову ў найбліжэйшыя дні. «Мы выступаем супраць нападаў на атамныя электрастанцыі, нападаў на цывільныя ядзерныя аб'екты», — сказаў ён, заклікаўшы прыкладаць намаганні для прадухілення распаўсюджвання ядзернай зброі і ядзерных катастроф.
Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе заявіў, што жонка Уладзіміра Зяленскага Алена, якая брала ўдзел у мерапрыемстве, перадала кітайскай дэлегацыі пасланне з асноўнымі палажэннямі «формулы міру». Ярмак тады адзначаў, што Кітай «не столькі падтрымлівае Расію, колькі не падтрымлівае Украіну», і выказваў надзею, што Пекін зменіць пазіцыю, у тым ліку дзякуючы прапанаваным умовам міру. Афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС Ван Вэньбінь у канцы студзеня ў адказ казаў, што Кітай заўсёды быў прыхільны да перамоўнага працэсу і мірнага ўрэгулявання, піша РБК.
Масква падкрэслівала, што не прызнае любыя прапановы па мірным урэгуляванні ад Кіева, калі той не прызнае далучэнне да Расіі новых тэрыторый.