Вызначылі ВНУ, куды можна будзе паступаць без экзаменаў
Міністэрства адукацыі вызначыла тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, у якія можна будзе паступіць без уступных экзаменаў. Адпаведную пастанову апублікавалі 18 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
18.02.2023 / 14:24
Згодна з ёй, без іспытаў можна будзе паступіць у:
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
- Беларуска-расійскі ўніверсітэт,
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
У гэтыя ВНУ без іспытаў (у тым ліку ў адпаведнасці з дамовай аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў) будуць залічваць тых, хто ў рамках профільнага навучання засвоіў праграму сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў гэтых ВНУ або ў Ліцэі БДУ.