«Зямля, агонь ды вада». У гродзенскага гурта Dzieciuki выйшаў новы міні-альбом

Запісваўся альбом у трох гарадах — Гродне, Кракаве (акардэон) і Варшаве (вакал і бэк-вакал). Вокладку да альбома намалявала дачка лідара гурта Dzieciuki Дар’я Дзянісава, паведамляе Budzma.

17.02.2023 / 15:12

У рэліз увайшлі тры кампазіцыі:

«Тадэвуш Рэйтан»,

«Усяслаў Чарадзей»,

«Зялёныя палі маёй зямлі».

Словы да песень «Тадэвуш Рэйтан» і «Усяслаў Чарадзей» напісаў гродзенскі паэт Дзяніс Жыгавец. Кампазіцыя «Зялёныя палі маёй зямлі» — гэта народная ірландская песня, якую пераклаў паэт Андрэй Хадановіч.

Nashaniva.com