З'явіліся «беларускамоўныя» запалкі 

У продажы з'явіліся «беларускамоўныя запалкі». Пра гэта ў фэйсбуку напісаў Ігар Случак.

16.02.2023 / 16:10

«Перапіска і перамовы па пытанні занялі блізу 5 гадоў», — адзначае Ігар Случак.

«У 2018 годзе Барысаўдрэў у адказах на мае звароты адмаўляўся выкарыстоўваць беларускую мову на сваіх запалках. У 2020 годзе вытворца разглядаў магчымасць з’яўлення беларускай мовы ў будучым.

У 2022 годзе пачалі распрацоўвацца беларускамоўныя макеты карабкоў.

<…>

Праца на карысць Беларусі і беларускай мовы ў Беларусі працягваецца. І толькі знаходзячыся тут можна трымаць руку на пульсе роднай мовы. 

Гэтая нябачная праца працягваецца. Магчыма, яе не бачна ў навінах і сацсетках, але яна ёсць і паляпшае і абараняе Беларусь не на словах, лозунгах і заявах, але на справе», — напісаў Ігар Случак.

Nashaniva.com