У Дзень роднай мовы па дзяржаўным радыё будуць трансляваць «рэспубліканскую дыктоўку»

Жывую трансляцыю «рэспубліканскай дыктоўкі» па беларускай мове будуць весці на радыё «Культура» 21 лютага, паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

15.02.2023 / 22:30

«Летась прамая трансляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод слухачоў. Спадзяюся, сёлета рэспубліканская дыктоўка збярэ яшчэ большую колькасць удзельнікаў», — сказаў дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок.

Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, пачнецца трансляцыя дыктоўкі ў 13:00. Паслухаць яе можна і анлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.

Nashaniva.com