Стаць членам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў можна будзе з 8 гадоў
Уступіць у шэрагі Таварыства паляўнічых і рыбаловаў зараз можна будзе з 8 гадоў. Гэта будзе магчыма пры наяўнасці пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў дзіцяці, прадугледжвае ўказ, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
15.02.2023 / 17:55
Фота ілюстрацыйнае
Раней стаць членам БТПР можна было толькі з 16-гадовага ўзросту.
Аднак палажэннямі апублікаванага ўказа ўсё адно вызначана абмежаванне, згодна з якім прайсці падрыхтоўку да здачы экзамену для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання могуць толькі асобы з 16 гадоў. Таму членства ў арганізацыі для дзяцей усё адно застанецца хутчэй сімвалічным.
Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў, гэта значыць у жніўні 2023 года.