Арыштавалі генеральнага дырэктара «Белшыны»

Пра тое, што генеральны дырэктар ААТ «Белшына» Андрэй Бунакоў знаходзіцца ў следчым ізалятары, стала вядома падчас нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада, паведаміла БелТА.

14.02.2023 / 19:28

Фота Вікторыі Аніскевіч-Клапоцкай

Кіраўнік прадпрыемства абвінавачваецца ў тым, што заключыў кантракт з расійскімі партнёрамі на продаж буйнагабарытных шын ніжэй за іх сабекошт у той час як з расійскага рынку сышлі заходнія канкурэнты і цэны на гэтую прадукцыю пачалі расці.

Калі верыць Лукашэнку, то шыны прадаваліся на 16-20% ніжэй за сабекошт.

Nashaniva.com