Яўген Прыгожын пацвердзіў, што стварыў «фабрыку троляў»

Пецярбургскі бізнэсмен, уладальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын прызнаў, што стварыў і доўгі час кіраваў «Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў», якое таксама вядомае як «фабрыка троляў». Пра гэта Прыгожын паведаміў у адказ на запыт журналістаў Der Spiegel. Каментарый Прыгожына распаўсюдзіла яго прэс-служба.

14.02.2023 / 16:25

Фота: AP

«Я ніколі не быў проста фінансістам «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў». Я яго прыдумаў, я яго стварыў, я ім кіраваў доўгі час», — заявіў Прыгожын, адказваючы на пытанне, ці фінансаваў ён «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў».

Прыгожын сказаў, што стварыў «фабрыку троляў» «для абароны расійскай інфармацыйнай прасторы ад хамскай агрэсіўнай прапаганды антырасійскіх тэзісаў з боку Захаду».

Nashaniva.com