Дзяржстандарт забараніў продаж школьнага адзення вядомай гандлёвай маркі

Спецыялісты Дзяржстандарта праверылі дзіцячае адзенне і абутак і прыйшлі да высновы, што многія рэчы вядомай турэцкай гандлёвай маркі De Facto не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

13.02.2023 / 20:10

Фота ілюстрацыйнае

Пытанні ў кантралёраў узніклі да цэлага шэрагу вырабаў, у тым ліку да такіх, як штаны для хлопчыка (дашкольная група), пуловер для хлопчыка (школьная група), абутак (боты для дзяўчынкі, туфлі для хлопчыкаў), панчошна-шкарпэткавыя вырабы.

Асноўная прэтэнзія да гэтага адзення ў тым, што вырабы, маўляў, не адпавядаюць стандартам гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці. У абутку рэгламенту бяспекі не адпавядаюць падкладка і вусцілка.

Nashaniva.com