«У Лукашэнкі бачым разуменне таго, як гэтая вайна развіваецца». Падаляк патлумачыў, чаму Кіеў не ідзе на кантакт з Ціханоўскай

Кіеў хоча бачыць шырокія антываенныя маніфестацыі, расказаў дарадца Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю Delfi.

13.02.2023 / 13:55

Фота: Report.az

Пытанне было зададзена наступным чынам: «Ці ёсць стратэгія ва ўкраінскай улады ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай? Чаму ніхто з прадстаўнікоў Украіны не сустракаецца з Ціханоўскай?

«Мы не бачым сэнсу асаблівага развіваць гэтыя адносіны, таму што не бачым выразнай антываеннай актыўнасці з боку апазіцыі, адказаў Міхаіл Падаляк. — Што такое актыўнасць? Гэта нейкія маштабныя маніфестацыі, нават не ў самой Беларусі, а каля беларускіх пасольстваў іншых краін.

Пра сустрэчу з Ціханоўскай, пры ўсёй павазе, а якая каштоўнасць гэтай сустрэчы? Зяленскі фармуе глабальны парадак дня, але ён не можа фармаваць лакальныя, рэгіянальныя парадкі ў кожнай краіне.

З нагоды беларускай апазіцыі, мне здаецца, ім сёння трэба вызначыцца, хто ў іх сапраўды можа ўплываць на беларускае грамадства, і тады ўжо будзем разглядаць магчымасць сустрэчы.

З іншага боку, у Лукашэнкі бачым разуменне таго, як гэтая вайна развіваецца. Для яго максімальна небяспечна ў гэтай вайне браць яшчэ больш актыўны ўдзел, чым ён бярэ цяпер».

Nashaniva.com