«Слава Украіне!» Гулец, якога Лукашэнка прасіў не збягаць з Беларусі, пераехаў ва Украіну
Івуарыйца Жана-Марэля По, калі той гуляў у мінскім «Дынама», у 2021 годзе Лукашэнка прасіў застацца ў Беларусі.
10.02.2023 / 10:37
3 верасня 2021 года Лукашэнка адкрываў у Мінску стадыён «Дынама-Юні». Падчас цырымоніі асаблівую яго ўвагу прыцягнуў футбаліст з Кот-Д'івуара, гулец «Дынама» Жан-Марэль По.
«Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся, дыктатуры ў нас тут няма, як некаторыя палохалі вас», — сказаў тады Лукашэнка афрыканскаму футбалісту.
У «Дынама» Жан-Марэль не затрымаўся і спачатку перабраўся ў егіпецкі «Ісмаілі».
А потым пераехаў ва ўкраінскі «Крыўбас» і нават кажа на відэа «Слава Украіне», паведамляе «Трыбуна».