Каля Чарнобыля жыве статак дзікіх кароў, якія навучыліся выжываць самастойна. Іх нават не трэба даіць

Каровы належалі дзвюм семʼям, якія пасяліліся ў Чарнобыльскай зоне. У 2016 годзе нікога з гаспадароў не стала, яны памерлі, а статак пачаў жыць без людзей і здзічэў. Цяпер пры зʼяўленні чалавека або машыны каровы хутка ўцякаюць у найбліжэйшы гушчар.

10.02.2023 / 08:28

З 2018 года за каровамі назіраюць навукоўцы Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Яны кажуць, што жывёлы адчуваюць сябе добра.

Ад ветру і дажджу каровы хаваюцца ў закінутых пабудовах. Кармоў на тэрыторыі заказніка дастаткова. Зімой жывёлы выкопваюць капытамі сухую траву з-пад снегу.

Кароў не трэба даіць. Іх цыкл лактацыі змяніўся і цяпер звязаны з нараджэннем цялят.

Nashaniva.com