CNN: Расія страціла ў вайне да паловы свайго танкавага парку

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы Oryx, Расія страціла ў вайне супраць Украіны 1688 танкаў: 1000 — знішчаныя, 544 — захопленыя ўкраінцамі, 79 — пашкоджаныя, 65 — кінутыя вайскоўцамі РФ.

09.02.2023 / 15:03

Фота: AP

Але гэта толькі тыя страты, якія маніторынгавая група змагла пацвердзіць. Рэальная ж колькасць, лічаць эксперты, можа складаць каля 2 тысяч танкаў. 

Расія пачала ўварванне, калі ў яе было на ўзбраенні каля 3 тысяч танкаў. Таму цалкам верагодна, што палову прыдатных да выкарыстання танкаў яна страціла. 

Перад пачаткам вайны Масква мела каля 4 тысяч танкаў «на паперы». Такім чынам, нават калі выказаць здагадку, што ўсе яны маглі быць адрамантаваныя, РФ усё роўна страціла каля 30% сваіх даваенных танкавых сіл.

Nashaniva.com