Махляры прыдумалі новую схему падману ў інтэрнэце
Пачынае распаўсюджвацца новы від махлярства, схема якога пабудаваная на аплаце камунальных паслуг.
09.02.2023 / 14:33
Зламыснікі ствараюць сайт, візуальна падобны да банкаўскага, пасля чаго ініцыююць яго рэкламнае прасоўванне ў пошукавых сістэмах і сацыяльных сетках.
У выніку карыстальнік, які вырашыў аплаціць паслугі не праз інтэрнэт-банкінг, рызыкуе патрапіць на фішынгавую старонку. Аднак увод на ёй рэквізітаў карты пагражае крадзяжом грошай з рахунку. Такія факты фіксуюцца па ўсёй рэспубліцы.
Як расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр Рыгневіч, распазнаць падроблены сайт нескладана.
«Дастаткова звярнуць увагу на даменнае імя — побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаныя дадатковыя сімвалы, — тлумачыць супрацоўнік органаў унутраных спраў. — Акрамя таго, многія раздзелы будуць неактыўнымі або пры кліку паведамяць пра памылку».
Супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці заклікаюць грамадзян быць пільнымі пры ажыццяўленні плацяжоў, а ў выпадку выяўлення падробленага рэсурсу рабіць скрыншот і звяртацца ў міліцыю. Там аператыўна заблакуюць фішынгавы сайт, каб пазбавіць ашуканцаў магчымасці ўзбагаціцца за чужы кошт.