Гродзенскі прадпрымальнік Антон Янкоўскі — на волі
Ён апублікаваў сваё фота ў сацсетках.
09.02.2023 / 12:15
Антон — стваральнік студыі настольных гульняў А4 і ўласнік крамы «Кубік» у Гродне, папулярызатар беларускай традыцыйнай культуры. Яго каманда стварыла гульні «Паўстанцы» і «Мова».
На відэа сілавікоў ён казаў, што быў затрыманы за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы».