Аслабленне Ціханоўскай з выкарыстаннем Пазняка застаецца ў цэнтры гульні лукашэнкаўскіх спецслужбаў
Лукашэнкаўцы хочуць, каб апазіцыя засталася без адзінага лідара і адзінага цэнтра. Для гэтага яны іграюць як на амбіцыях, так і на фрустрацыі.
09.02.2023 / 16:42
Зянон Пазняк. Скрыншот відэа тэлеканала «Белсат»
Зянон Пазняк і яго прыхільнікі крытычна ставяцца да дзеянняў Святланы Ціханоўскай і супрацьпастаўляюць сябе ёй. Лукашэнкаўцы спрабуюць гэтым скарыстацца, каб унесці ў дэмакратычны рух большы раскол і недавер.
Пра гэта сведчаць устаноўкі, якія праводзяць спецслужбісцкія каналы, і пасланні, якія транслююць звязаныя з імі інтэрнэт-боты.
«Зенону досадно, что из-за таких вот женщин с усами и толстячков со школьными очками, всё то, за что он «боролся» на протяжении всей своей жизни рушится, — піша тэлеграм-канал «Живет же Беларусь!», адзін з адыёзнай сеткі лукашэнкаўскай тэлеграм-прапаганды.
— Сейчас оппозицию никто не воспринимает всерьёз. Они упали в глазах белорусов, когда сбежали в 2020, оставив отдуваться оставшихся. Ещё больше в них разочаровались, когда были вскрыты схемы с их финансированием извне. Всё это уничтожило оппозицию Беларуси её же руками…»
«И сейчас мы видим, что у Тихановской, Вячорки и их «компании» нет будущего…» — піша лукашэнкаўскі канал.
На аватарцы гэтага канала дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг, я сярод пастоў — перадрукі дзяржТБ і прапагандыстаў.
«Даже дед Зянон признаёт, что вся эта банда невероятных из 2020-го года — шайка лжецов во главе с Франаком Вячорко», — піша тэлеграм-канал БТ.
Пад кожны артыкул, дзе гаворыцца пра Святлану Ціханоўскую, прыходзяць боты, якія пішуць аднатыпныя каменты.
Часам яны выкарыстоўваюць і беларускую мову, але часта робяць тыповыя «яндэкс-перакладчыцкія памылкі». Устаноўкі разлічаныя на розныя аўдыторыі, але тыповыя прыёмы — распальванне зайздрасці на фінансавай глебе, падыгрыванне амбіцыям асобных палітыкаў, атакі на Офіс Ціханоўскай.
Иван 06.02.2023
Вместо того что бы помочь семьям. Тихановская профукала 2 млн. евро в Давосе проживая в номере отеля за 25 тыс евро в сутки. А семьи в Варшаве живут в лагерях беженцев на мизерное пособие. А тихановская одевается в Хуго Босс. Мы же это в Вильнюсе видим по каким магазинам она ходит. А мы ей верили. А что бы было понятнее почитайте уважаемого мною Зенона Позняка человек который стоял у истоков оппозиционного движения.
Цэ пі 06.02.2023
З аднаго боку лукашысты, з другога неверагодныя і тыя і тыя повядуць краіну ў дупу.
Цэ пі 06.02.2023
Уся яе праца, уся іх праца звялася да заклікаў. І вось на гэта ЭС акамуляваў больш чым 50 мільёнаў? Проста рука— твар, ды затакія грошы можна было прафісіяналаў панаймаць і ўсе вырашыць!
Зьміцер 06.02.2023
Нагадзіла беларусам, і яшчэ вучыць нас! Аб сабе паклапацілася, а нам дзе браць валюту, калі праз цябе з прац пазвальнялі і санкцыі ўвялі!? Калі ня здольная на прабачэньне, то сядзела б ціхенька і не нагадвала аб сабе.
Арні 06.02.2023
На яе возлагалі своі надежды толькі глупцы, ужо у весну 20 было зразумела што за людзі гэтыя неверагодныя.
Няма ім веры 06.02.2023
там у кожна па два сакратары і прэс служба і кожны заробак мае, а вы як лічаце на што ідуць тыя мільёны. Ім добра жывецца і ім зусім няма мэты вызваляць тут нешта
Цэ пі 06.02.2023
Офіс тупа пілуе сродкі, а Беларусь пад дыктатурай ім нават патрэбна бо так яны могуць апраўдваць сваё існаванне.
КоЛя 06.02.2023
К тебе вопрос, Тихановская: ты вроде как 50 командировок в прошлом году совершила. Есть какой результат кроме фоток? И еще один: вот приедешь как Зянон на передовую, тогда и рассуждай что-то про войну.
Іх задача — аслабіць Святлану Ціханоўскую шляхам прасоўвання «больш радыкальнага» лідара і падыгрывання амбіцыям яе патэнцыйных канкурэнтаў.