Данілаў: Украіна мае зброю, якая можна знішчаць цэлі на тэрыторыі Расіі
Пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў у інтэрв’ю CNN.
07.02.2023 / 14:38
Фота прэс-служба прэзідэнта Украіны
«Што тычыцца расійскай тэрыторыі, то ніхто нам не забараняе знішчаць цэлі зброяй украінскай вытворчасці. У нас ёсць такая зброя? Так, ёсць», — сказаў ён, каментуючы забарону заходніх партнёраў Украіны наносіць удары па тэрыторыі Расіі заходняй зброяй.
Раней міністр абароны Аляксей Рэзнікаў адзначыў, што Украіна не будзе наносіць удары па Расіі ракетамі GLSDB.
Той жа Данілаў, як і кіраўнік ГУР Буданаў, казалі, што ўдары па ваенных аб'ектах на тэрыторыі РФ будуць працягвацца і што Украіна будзе біць яшчэ глыбей па тэрыторыі Расіі.
Раней мадыфікаванымі беспілотнікамі Ту-141 «Стрыж», якія ёсць на ўзбраенні УСУ, былі атакаваныя аэрадромы стратэгічнай авіяцыі УС РФ. Учора такі беспілотнік упаў на тэрыторыі Калужскай вобласці, за 130 км ад Масквы.